Ігар Іванавіч Шаўчук
Ігар Іванавіч Шаўчук | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 жніўня 1959 (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Альма-матар |
Ігар Іванавіч Шаўчук (руск.: Игорь Иванович Шевчук; нар. 21 жніўня 1959, Брэст, Беларусь) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук, дацэнт, прафесар кафедры ўсеагульнай гісторыі[1] Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і служачых. Скончыў гістарычны факультэт Цверскага (Калінінскага) універсітэта у 1981. Пасля заканчэння працаваў выкладчыкам прафтэхвучылішча, служыў у Савецкай Арміі (1981—1983). У 1983—1985 г. — інспектар Брэсцкай мытні. Вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі НАНБ (1985—1988 г.), дзе працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам. Кандыдацкую дысертацыю на тэму «Развіццё гістарычнай навукі ў БССР (1970-я гады)» абараніў у 1989. З 1991 — старшы выкладчык, дацэнт кафедры гісторыі Брэсцкага дзяржпедінстытута. У 1992—1999 гадах загадваў кафедрай гісторыі славянскіх народаў, знаходзіўся ў дактарантуры Інстытута гісторыі НАНБ (1999—2002 г.). З 2002 — дацэнт названай кафедры, з 2010 — прафесар кафедры. Выканаў і абараніў у ІГ НАНБ дысертацыю «Кадры гуманітарных навук БССР: станаўленне, фарміраванне, развіццё (20-30-я гады ХХ ст.)». Навуковая ступень доктара гістарычных навук прысуджана 5.5.2010 года.
Аўтар і суаўтар 165 навуковых, вучэбна-метадычных і навукова-папулярных прац, апублікаваных у Беларусі, Польшчы, Украіне, Расіі. Даследуе праблемы гісторыі гістарычнай навукі, станаўлення і развіцця гуманітарных навук у Беларусі ў ХХ ст.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |